Golden Belarus

Front side Нясвіж Golden BelarusBack side of Нясвіж Golden Belarus
ADDRESS:

Нясвіж

Нясвіж

Нясвіж

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік \"Нясвіж\" запрашае наведаць наш невялікі гарадок, размешчаны ў 112 км на паўднёвы захад ад г. Мінска. Толькі пабываўшы ў Нясвіжы, Вы зможаце ўбачыць гісторыю Беларусі і ў прамым сэнсе слова дакрануцца да яе, наведаўшы знакаміты палацава-паркавы ансамбль і касцёл Божага Цела, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама ратушу, Слуцкую браму і шэраг іншых архітэктурных помнікаў. Сёння Нясвіж стаў сучасным цэнтрам турызму з элегантнымі кафэ і рэстаранамі, шматлікімі сувенірнымі крамамі і багатай музейнай экспазіцыяй. Камфартабельныя гатэлі, размешчаныя ў палацы, дадуць магчымасць разгледзець наш горад і паўнавартасна адпачыць у асяроддзі даўніны.

Славутасці Нясвіжа.
Палацава-паркавы ансамбль XVI – XIX стст. размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада і акружаны сажалкамі ракі Уша. З 1583 г. і да 1939 г. палац з’яўляўся рэзідэнцыяй магутнага княскага роду Радзівілаў і быў цэнтрам Нясвіжскай ардынацыі. За 400 гадоў сваёй гісторыі, палац увабраў у сябе прыкметы розных архітэктурных стыляў. Тут знайшлі сваё адлюстраванне: рэнесанс і класіцызм, барока і ракако, мадэрн і неакласіцызм. У 2005 г. ансамбль быў уключаны ў Спіс аб\"ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Касцёл Божага Цела – першы ва Усходняй Еўропе храм, збудаваны ў стылі барока. Будаўніцтва касцёла працягвалася 6 гадоў (1587 – 1593), асвячэнне адбылося 7 кастрычніка 1601 г. У касцёле знаходзіцца крыпта роду Радзівілаў (3-ці па колькасці магільны склеп у Еўропе пасля Габсбургаў і Бурбонаў).

Нясвіжская ратуша – самая старажытная з ратуш, што захаваліся ў Беларусі. Была пабудавана ў 1596 г., перабудавана ў 1752 г. Будынак перажыў некалькі пажараў, апошні з якіх у 1838 г. найбольш істотна змяніў выгляд ратушы на наступныя дзесяцігоддзі. Пасля заканчэння рэстаўрацыі ў 2004 г. будынак набыў першапачатковае аблічча. Помніку ўласцівыя познебарочныя і рэнесансныя рысы.

Слуцкая брама – адзіная брама, якая захавалася ў Беларусі і ўваходзіла ў сістэму гарадскіх умацаванняў. На другім паверсе Слуцкай брамы знаходзіцца каталіцкая капліца.

Дом рамесніка – адзіны ў Беларусі ўзор гарадскога жылля першай паловы XVIII ст. з барочным фасадам, які захаваўся да нашых дзён.

Комплекс былога кляштара бенедыктынак – першы ў Беларусі жаночы каталіцкі кляштар. Будаўніцтва цаглянага манастырскага комплексу ў ансамблі з касцёлам Св. Яўфіміі праводзілася ў 1593 – 1596 гг., асвячэнне храма адбылося ў 1597 г. Да цяперашняга часу захаваліся жылыя і гаспадарчыя будынкі кляштара.

Комплекс былога кляштара бернардынаў разам з касцёлам Святой Кацярыны быў пабудаваны ў 1598 г. Да цяперашняга часу захаваўся адзін манастырскі корпус.

Response time: 0.056618928909302